Матыу Радзiмы
Не дай чужынцам здзеквацца над ёю.
Вярні зямлі былую ягамосьць,
Каб песня дзён імчала над зямлёю.
Накрый на стол свой вышыты абрус,
Пакліч сяброў, ды завядзі бяседу,
Каб чула сваю мову Беларусь,
Плыла за ёй, нібы рака па следу.
Прыпеў.
Пакліч яе, ды пасадзі за стол,
Прыдбай пад час гаворкі новых ведаў.
І будзе ў той размове хараство,
І ў песьню лёсу выльецца бяседа.
Нам ёсьць пра што з Радзімай гаварыць --
Яна жыве спрадвеку ў сэрцах шчырых.
Пакуль агонь надзей яе гарыць,
Датуль нам грэцца думкамі Айчыны.
Не дай сваім пачуццям дагарэць,
Вучы дзяцей быць вернымі Радзіме.
Ім тут расці, і верыць, і старэць,
Бо песні той матыў для ўсіх адзіны.
Прыпеў.
Пакліч яе, ды пасадзі за стол,
Прыдбай пад час гаворкі новых ведаў.
І будзе ў той размове хараство,
І ў песьню лёсу выльецца бяседа.
Свидетельство о публикации №125061007544