Крыштальны дзень. Ауторак пасля Тройцы...

***
Крыштальны дзень. Аўторак пасля Тройцы.
Халодны вецер гушкае сады.
Тры грэцкія арэхі, як малойцы,
Зноў выпускаюць лісцік малады.

Пашкодзілі іх прымаразкі траўня,
Дажджом халодным чэрвень напаіў.
Плыве зноў хмара чорная з Заслаўя,
Іх ад яе мой лес загарадзіў.

Крыштальны дзень: без сонца, але светлы
І гэтакі ж халодны, як крышталь.
А то раз-пораз дожджыку манеты
Зазіхацяць, як якасная сталь.

Крыштальны дзень: сталёвы і суровы.
Халодны вецер гушкае сады.
І заміраюць словы роднай мовы,
Трапеча толькі лісцік малады.

10. 06. 2025 г.


Рецензии