А
Пра восень мне не гавары.
Яна чытае лісьцяў ноты,
Дажджом сьпявае на двары.
У песьні той -- каханьне наша,
І пацалункаў небасьхіл,
Які ў аснову думаў ляжа,
Надасьць пачуцьцям веры, сіл...
Мне восень -- нібы песьня лёсу
З якою крочыць, марыць, жыць.
Яна праз дзень імжлівы, босы,
Сустрэцца з любаю бяжыць.
Прымі яе прыгожай, шчырай
І не зважай на дзіўны плач!
Бо восень для сустрэч прычына --
Ты дум яе не перайнач.
10.06.2025.
Свидетельство о публикации №125061002098