Беларускi матыу

Беларускі матыў -- гэта поле і лён,
Крыж сьвятой Афрасіньні ад Лазара Богшы.
А яшчэ -- гэта людзі і працы іх плён:
Пошук новых шляхоў і гісторыі пошук.

Беларускі матыў -- гэта вера ў свой род,
Гэта памяць зямлі, што люляла калыску.
Покуль памяць жыве -- жыцьме з ёю народ,
Што ў Бярэсьці жыве і жыве ў Ваўкавыску.

Беларускі матыў -- гэта думы людзей:
Іх усьмешка, гасьціннасьць, прыродная шчырасьць.
Тут з вітаньня народ пачынае свой дзень,
І з вітаньня свой дзень пачынае Айчына.

Беларускі матыў -- гэта покліч зямлі,
Без якога паэт не напіша і слова.
Ад яе мы пачуцці і мову ўзялі,
Бо яна нашых песень і думаў аснова.

09.06.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →