Душа паэта

Душа паэта -- гэта неба.
Абняць яе не здольны рукі.
Яна ўрадлівая, бы глеба,
Бо адчувае крокі, рухі.

Душа паэта -- сымбаль часу:
Жывіца дзён, бурштын і хвалі.
Сукно, што дыхае пад прасам
І дзень у рыфмах усхваляе.

Душа паэта -- сьмех і радасьць,
У ёй ёсьць боль і ёсьць надзея.
Нясе паэт Сусвету праўду,
Шыбуе з ёй да новых дзеяў.

Пакуль паэт праз рыфмы гоіць
Зямлі сваёй абвязы, раны, --
Датуль квітнецьме луг і поле,
Датуль зямлю будзіцьме ранак.

09.06.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →