Паэт i Айчына

Вучуся слухаць птушак сьпеў,
У ім знаходзіць словы,
Якіх пачуць я не пасьпеў,
У песьнях роднай мовы.

Вучуся бачыць прыгажосьць,
Любіць сваю Айчыну.
Я на зямлі сваёй не госьць,
А той, хто верыць шчыра

У кожны ўздых, у кожны крок,
Дзе лёс адбіўся ў часе.
Пакуль Айчына мае зрок --
Я зь ёю маю шчасьце.

Мне без яе не бачыць сноў,
Не слухаць сьпеў салоўкі.
Я ад зямлі набраўся слоў
І рыфмаў дзён салодкіх.

Нясу ў душы яе настрой,
Які патрэбен людзям.
Ёсьць у зямлі маёй той строй,
Што ўзорам памяць будзіць.

06.11.2021


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →