ХРАМ
За насыпаным валам высокім.
У Заслаўі не страчана вера --
Яе крыж выцінае аблокі.
Тут Рагнеды святая малітва
Зіхаціць на драўляных абразах.
Перажыў ты, Заслаўе, шмат бітваў,
Паяднаў душы верікаў разам.
Праз кастры гістарычных эпохаў,
Дзе вуголле надзеяю спела,
Не забыўся Заслаўе пра Бога --
Ён малітву сваю сее смела.
І сягоння, у восеньскім небе,
На крыжы я прыкмеціў надзею:
Храм чытаў праваслаўны малебен,
Ад якога душа маладзее.
10.11.2020.
Свидетельство о публикации №125060902837