А
Імя ў Вас закаханага паэта.
Кастрычнік, што скідаў да долу лісце
І ноч, дзе пасміхаўся зоркам ветах.
Магчыма, толькі Вам я змог прызнацца
У тым каханні, што адчуў ля сэрца.
У нітку вершаў пралілася праца --
Яна з імя каханай узнясецца.
Магчыма, мы не ўбачымся ніколі,
Але ж нясём у сэрцах крыж надзеі,
Што пройдзем разам па праспекце Волі,
Адзначым свята нашага падзею.
Магчыма, Вы паўторыце мне словы,
З радка майго, дзе вечнасці дыханне
Вяртала нас да зыкаў роднай мовы
І акрыляла гукамі кахання.
Магчыма ўсё --
Вы толькі слову верце.
Яно жыве каханнем вечным, шчырым,
Што спалучае дзве мяжы на свеце
Між сэрцамі мужчыны і жанчыны.
25.12.2022
Свидетельство о публикации №125060602651