Пад небам Айчыны

Пад небам Айчыны,
Удумлівым небам,
Дзе промні сьвітанку
Расчэсваюць хмары,
Ёсьць штосьці сьвятое,
Аб чым я не ведаў,
Куды мкнуцца думкі,
Імчаць нашы мары.

Здаецца, глядзеў бы
Да самага скону
На веліч мастацтва,
Што створана Богам.
Там воля праменняў
Раскручвае кола,
Каб з цемраю разам
Зьнікала трывога.

О, неба Айчыны!
Дай мудрасьці людзям.
Дазволь ім не страціць
Завет нашых продкаў.
Хай воля і вера
Іх думкі раскруцяць,
Каб промні надзеі
Суцешвалі вока.

Не дай нам забыцца
Тых слоў таямнічых,
Зь якіх вырасталі
Надзеі, трывогі.
На небе Айчыны --
Сьвятыя абліччы.
Там крылы анёлаў
І ў вечнасьць дарогі.

04.04.2021.


Рецензии