Пасхальныя думы
з крыжа сышоўшага Хрыста.
Зноў дні растуць хутчэй, чым ночы --
Вясна шапоча: сьнег растаў.
Яна народ да дзей гукае,
Да веры клікае людзей.
Вярба, прыгожая такая,
Усмешкай боскаю цьвіце.
У хаце пах пасхальных булак
І прадчуваньне спраў зямных.
На фарбаваных яйках -- думы:
Ўваскрос Хрыстос, а зь ім -- і мы.
Пасьля зімы, пасьля марозу,
Прырода робіць вечны круг.
У ім -- жыцьця зямнога роздум,
Што не дае спазнаць нам скрух.
Яднайся, любы мой, народзе!
Паслухай спеў -- твой час настаў!
Мы ўсе павінны жыць у згодзе
і несьці веру ад Хрыста.
09.04.2023.
Свидетельство о публикации №125060408287