Памяць гiсторыi

Званамі царквы патрывожаны душы.
Ім сэрцы людскія спяваюць у такт.
Над горадам памяць гісторыі кружыць
Не новым, старым нараджэннем Хрыста.

Хрыстос нарадзіўся -- гавораць бабулі.
Хрыстос нарадзіўся -- вяшчае народ.
Хрыстос нарадзіўся -- усхліпнула куля
І моўчкі працяла салдату жывот.

А я нараджэння чакаю ў прыродзе,
У сэрцах сірочых і ў душах людзей.
Хрыстос нарадзіўся і моўчкі праходзіў.
Ён з вернікаў новых дзівіўся ў хадзе.

І толькі крыжы з распасцёю верай
Глядзелі з даверам у велічны твар.
І боская птушка ў палёце нясмелым
Спявала пра мір, пра малітву і храм.

1995.


Рецензии