Споведзь
Ды ўтаймаваць душу?
Хто мне пачуцьці верне?
Божа, я зноў пішу...
Слухаю гукі неба:
Стогн, што расьце зь зямлі.
Сэрца гаворыць -- трэба,
А мне -- няма калі.
Рыфмы -- ліцьвінаў лёсы
Крылы мае ўзьнялі.
Сэрца імкне ў нябёсы --
Падаць няма калі.
Як жа ляцець без пары? --
Я ж тут зусім адзін
З тых, хто аб шчасьці марыў,
Босы праз луг хадзіў.
Стогне мой луг без мовы --
Сьціх і зьнямеў народ.
Змова. У краі -- змова --
Гіне ліцьвінаў род.
Вершы -- жыцьця прыстанак --
Споведзь маёй душы.
Сэрца чакае ранак --
Кажа: браток, пішы.
Слухаю бой сардэчны
Велічы родных слоў.
Звон іх здаецца вечным,
Быццам царкоўны звон.
17.04 2023.
Свидетельство о публикации №125060408208