Калi цяжка я малюся

Я жыву дзеля Радзімы,
Што яднае нас духоўна
Сваёй моваю адзінай,
Нібы граматай ахоўнай.

Я -- крупінка Беларусі
І  яе спрадвечны сведка.
Кожны верш -- на нітцы вузел.
Кожны  дзень -- на лёсе метка.

Калі цяжка -- я малюся,
Каб сышла з душы трывога,
Каб надзея Беларусі
З верай крочыла да Бога.

Бог мой мілы, Бог мой любы, --
Блаславі маю Радзіму!
Не вядзі яе да згубы,
Накіруй на шлях адзіны.

Каб жылі шчасліва людзі,
Быў накрыты стол у хаце --
Дзе надзея веру будзіць
Так, як  дзетак будзіць маці.

Калі цяжка -- я малюся,
Каб сышла з душы трывога,
Каб надзея Беларусі
З верай крочыла да Бога.

15.04.2020.


Рецензии