Шлях да Беларусi

Дзе б мы з табою сёння не былі --
Вяртае шлях усіх да Беларусі.
Малюся яе шчырай дабрыні
І квецені вясны яе малюся.
Тут шчырасць слоў ліецца дабрынёй
Яе сьвятой і мілагучнай мовы.
Мы думкі і надзеі дарым ёй,
Каб птушкай узьляталі нашы словы.

Прыпеў:
Зямля чысьцюткіх мрояў і крыніц,
Зямля Купалы і зямля Скарыны!
Тут нашыя сьвятыя карані,
І продкаў дух, якога не скарылі.
Квітней сваёю белаю вясной:
Жыві шчасьліва і жыві багата.
Няхай надзеі вольнае вясло
Трымае човен, што плыве да хатаў.

Сьпяшаюся сказаць табе аб тым,
Што ты ў мяне адзіная такая.
Заўсёды бачу вобраз твой сьвяты,
Што ў родны край здалёк мяне гукае.
Лугі твае ўсе пахнуць малаком,
А росы навяваюць успаміны,
Тых думак, што ад глыбіні вякоў
Квітнеюць у душы маёй краіны.

Прыпеў:
Зямля чысьцюткіх мрояў і крыніц,
Зямля Купалы і зямля Скарыны:
Тут нашыя сьвятыя карані,
І продкаў дух, якога не скарылі.
Квітней сваёю белаю вясной:
Жыві шчасьліва і жыві багата.
Няхай надзеі вольнае вясло
Трымае човен, што плыве да хатаў.


Рецензии