***

Выключаю сьвятло --
кладуся спаць.
Заўтра новы дзень прабудзіць зямлю.
Будуць промні сьвітанку на вуснах граць
тую песьню, што я для ўсіх Вас сьпяю.

У трывозе начэй заблукаў мой сон.
Ранак сьцеле туман і глытае ваду.
На вялікі кручок зачапіўся сом --
вецер вольных надзей над зямлёю падзьмуў.

Ты чакаеш мяне ля сівога кастра.
Ты не бачыш, як дзень праганяе ноч.
Як шапоча Дняпру штосьці Прыпяць-сястра
І згінае сом пачарнелы корч.

У намёце маім хопіць месца для ўсіх,
Хто жадае ісьці цераз ноч да сьвятла.
Зьнічка з высяў імчыць, бы начное таксі --
Ты і я -- пясок. Мы з табой -- вада.

Ты гаворыш, што дзень
адлюстроўвае ўзмах
вольных крылляў жыцця,
вольных мараў душы.
Ты пабачыла іх у прыветлівых снах,
Дзе мы разам з табою брылі па шашы.

23.06.2023.


Рецензии