***
Якія ўсё жыцьцё маўчалі?
Няўжо Гасподзь іх не асудзіць,
І не кране іх дум вачамі?
Маўчаць -- прасцей.
Маўчанне -- боязь.
Навошта мову словам песьціць,
Калі твая з народам повязь
Сваёй зямлі забыла песьні?
О колькі ж Вас сляпых, маўклівых
Прыдбаў той час, дзе правяць злыдні?
Што ты зрабіў для роднай нівы,
Ці зноў маўчаў на гэтым тыдні?
Што заўтра скажуць твае дзеці,
Калі маўчанне -- хітрасьць, схова...
Няўжо з маўчаннем на планеце
Нібы ў баі загіне мова?
11.08.2023.
Свидетельство о публикации №125060407305