Адзiнства
Жыць без яе -- спазнаць манкуртаў лёс.
Народ у печцы нельга пераплавіць,
Яго не запрагчы ў драўляны воз.
Пакуль жывы народ -- з ім жыцьме мова,
Зямля не загібее ад пакут.
Старая песьня разам з песьняй новай,
Пасадзіць маладых за стол, на кут.
Адзінства веры і адзінства думак --
Той сымбаль, што яднае гарады.
Дае ён людзям сілу і прытулак,
Ратуе іх ад войнаў і бяды.
Пакуль мы разам -- нас не здольны зьнішчыць
Ні вораг, ні вар'ят, і ні манкурт,
Бо ў сэрцах нашых ёсьць радкі Янішчыц
І верш яе пра Ясельду-раку.
Жывы народ не здольны здрадзіць мове,
Забыць Купалы з Коласам радкі.
Пакуль мы ёсьць -- квітнее наша поле,
Красуе гай і поплаў ля ракі.
14.12.2023.
Свидетельство о публикации №125060407221