Ранiца

Звініць расою летні ранак,
Стракоча конік у траве.
У гэтай раніцы прыбранай
Ёсьць сэнс, што памяць закране.

У чысціні прыроднай цішы
Лабілій пах ахутаў луг.
Здаецца, час хаду тут сцішыў
І пра кароў забыў пастух.

На дыску сонца грае сола,
Імчацца чайкі да вады.
Па-над ракою ціхай, соннай,
Туман развеяўся, як дым.

Прачнуўся дзень з касою жвавай --
Пракосаў вокам не злічыць.
Касар касою будзіць ранак,
Мянташкай звонкай на плячы.

13.12.2023.


Рецензии