***

На ўзараным полі паперы
прарастаюць новыя вершы.
Беларусь, сустракай вясну
і ўдыхай яе смачны водар!
Паспяшайся спазнаць пяшчоту
хараства непаўторных песень,
што ў адноўленых гнёздах сваіх
кожны ранак сьпяваюць птушкі.

04.04.2024.


Рецензии