Выдау бы кнiгу, ды хто яе купiць...

***
Выдаў бы кнігу, ды хто яе купіць?
Лепей дагледзець гарод.
Кожны з нас бульбачку смачную любіць,
Вершы ж не любіць народ.

Выдаў бы кнігу, ды толькі навошта?
Лепей пасеяць гуркі.
Кніга не верне табе сабекошту,
Лепей расціць буракі.

Выдаў бы кнігу, ды сэнсу не мае,
Бо не чытае народ.
Кожнага сёння ўсё болей натхняе
Толькі яго агарод.

04. 06. 2025 г.


Рецензии