Няголены ранак
Няголены ранак пастукаў у дзверы.
З адной завушнiцай ад кветачкi з поля
(Прынёс завушнiцы ад кветачкi з поля)
Прабiўся да шыбаў скрозь колкае голле.
А дзверы закрыты (замкнёны) i вокны забiты.
Слиу зрэбныя сукнi. Ракiтныя свiты
Ля сажалкi з цвiллю балотнаю скачуць.
Праклён старадаўнi? Зноу кнiгаўкi клянчаць
Не сонейка промень, а кроплi вадзiцы.
Нiколi не могуць яны наталiцца.
Не грала сягоння й зара-заранiца.
Разгублены ранак. Яму б (Куды) прытулiцца!..
У комiн палез, ды запэцкаўся сажай
I толькi ў будцы сагрэўся сабачай.
(нарэшце сагрэўся(прыгрэуся) у будцы сабачай)
Няголены ранак-канец i пачатак.
А хаты стаяць i чакаюць нашчадкаў.
Няголены ранак.Яму б стос аладак!
Ды хаты стаяць у чаканнi нашчадкаў…
(Паснулi хацiны у чаканнi нашчадкаў)
Галоднаму ранку, каб з печы аладку
А хаты стаяць i чакаюць нашчадкаў
***
З дажджоў барадою калматай i шэрай
Няголены ранак пастукаў у дзверы,
З адной завушнiцай ад кветачкi з поля
Прабiўся да шыбы скрозь колкае голле.
А дзверы зачынены, вокны забiты…
Сумуюць клён з дубам, а з імі – ракiты,
Адны толькі жабы вясёла тут скачуць
Ля сажалкi з цвiллю. А кнiгаўкi клянчуць,
З праклёнам у згодзе, хоць кроплю вадзiцы,
Якою нiколi ім не наталiцца.
Пасунуўся ранак да iншае хаты,
А тая ў крапiуныя краты зацята.
Нiбыта дзяцюк, што спазнiуся ў сваты( на свята),
Ржавее шчавук небарака(недарэчна) цыбаты.
У садзе здзiчэлым пагойдвае вецер.
Пустыя калыскi сiроцкага вецця…
Не здаўся, да трэццяй пайшоў, да чацвёртай-
Каламi дубовымi(падгнiўшыми) дзверы падпёрты…
Не грала сягоння й зара-заранiца.
Разгублены ранак. Куды б прытулiцца?
У комiн палез, ды запэцкаўся сажай
I толькi ў будцы сагрэўся сабачай.
Заключныя радкi. Першы варыянт
Няголены ранак. Такi дня пачатак.
Яму б на сняданне мядовых (талерку) аладак!
Ля веснiчак кветнiк з вяргiняў i браткаў!
А хаты стаяць у чаканнi нашчадкаў…
(Бацькоускiя хаты чакаюць нашчадкаў…)
(Нястомна хацiны чакаюць нашчадкаў…)
Заключныя радкi. Другi варыянт
Няголены ранак. Яму б стос аладак,
Напой чабаровы з мядком на сняданак!
Ля веснiчак кветнiк(клумбы) з вяргiняў и браткаў!
А хаты стаяць i чакаюць нашчадкаў…
(Бацькоускiя хаты чакаюць нашчадкаў…)
Заключныя радкi. Трэццi варыянт
Няголены ранак. Яму б на сняданак,
Напой чабаровы, мядовых(талерку) аладак!
Ля веснiчак кветнiк(клумбы) з вяргiняў и браткаў!
А хаты стаяць i чакаюць нашчадкаў…
(Бацькоускiя хаты чакаюць нашчадкаў…)
Заключныя радкi. Чацвёрты варыянт
З усмешкай самотнаю сённяшнi ранак.
Яму б на сняданне мядовых (талерку) аладак!
Ля веснiчак кветнiк з вяргiняў i браткаў!
А хаты стаяць у чаканнi нашчадкаў…
(Бацькоускiя хаты чакаюць нашчадкаў…)
(Нястомна хацiны чакаюць нашчадкаў…)
Свидетельство о публикации №125060300923