Знiчкi над вогнiшчам
У душЫ пануе адзінота.
Ты крыляй шчаслівым птахам з нетраў.
Дай адчуць свабоду і пяшчоту.
Мы лунаем, абдымаем гукі.
Лес люляе спевамі і шэптам.
Мяккіх вуснаў трапяткія рухі
Абуджаюць радасным імпэтам.
Лугам росным па сцяжынцы вузкай,
Рушым запаволена, бы танчым.
Мовай роднай, наскай, беларускай,
Папараці-кветкай сэрца лашчым.
Вогнішча чаруе языкамі,
Знічкі месяц спавівае рогам.
Матылькі дзівоснымі лісткамі
Затрымцелі ў рэшаце Дажбога*.
Позіркам рамонкавым няспешна
Да грудзей так шчыра прытуляеш.
Лета развітальную пасмешку
Хочаш затрымаць,а як -- не знаеш.
03.06.2025
*Дажбог (Даждзьбог) -- у славянскай і беларускай
міфалогіі бог сонца, сонечнага святла і ўрадлівасці,
які лічыцца сынам бога-каваля Сварога.
Свидетельство о публикации №125060305927
Лариса Демиденко 3 08.06.2025 12:03 Заявить о нарушении