Шануй
Жыць для сябе трэба спачатку:
Думаць, любіць ці смачна снедаць,
Твой сэнс быцця ў любым парадку…
Сабе дай лепшае без кроплі шкоды,
Згатуй са шчасця лепшы свой напой,
Лаві пачуцці ад людзей і ад прыроды,
Тады ўвесь свет захоча быць з табой.
Крывавай дзідай пранізвае ўнутры,
Трывогі і сумненні нават апануюць,
Наверх паднімешся ці скоцішся з гары,
Змагайся, бо так усё ў жыцці працуе…
Сваю душу не адкрывай усім насцеж,
Цані і беражы ўнутры сябе істоту,
І з кожным крокам смелай станеш –
Шануй прызнанне, поспех і гаркоту!
Свидетельство о публикации №125060305711