Кацярыне
Былі знаёмыя з дзяцінства.
Рака і бераг ля вады,
Былі, бы сэрцаў двух адзінства.
Куды плывеш, мая рака?
Твой бераг блізкі і далёкі...
Ён для цябе -- плячук, рука,
Што тчэ ў рацэ жыцця аблокі.
Ты не бяжы! Зірні на іх!
І ўбачыш лёс прыгожы, дужы.
Ля тых аблокаў вецер сціх --
Квітнеюць там кахання ружы.
Калі пачуеш ты мяне --
Вада на бераг разальецца.
Нас радасць дзён не абміне --
Да сэрцаў дакранецца.
Свидетельство о публикации №125060104928