Растанне

Без любай марна час мінуе,
Прысядзеш зноўку за сталом,
Уздрыгнеш раптам, бо пануе
Маўчання дух – і плач цішком.

Шукаеш па баках усе прычыны,
Глядзіш і разумееш катаванне,
Пазнаў цяпер, што без дзяўчыны
Закрыўся свет – віной таму растанне.

Успомніш, як пісала ў сшытку
Лісты і просьбы – не было мяжы,
Жыцця таго старонкі перажыты,
Адчуў ты сэрцам – стаў цяпер чужы.

Паглядам лашчыш цёплыя радкі,
Здаюся прад вачыма, быццам побач,
Не сціснеш больш каханае рукі,
Упэўнена ўжо разам мы не крочым.

Чакаў, як у дзверы я твае зайду,
Шалёна потым час ляцеў да рання,
Схаваў і позірк, і ўчарашнюю нуду:
Не верыў, што мы на краі растання.

Былі хвіліны шчасця і надзеі…
Сышлі ў нябыт яны, як шэры дым,
Застануцца ў сэрцы ўсе падзеі
Аб самым чалавеку дарагім.


Рецензии