Пад зялёнаю гарою...

***
Пад зялёнаю гарою
Бульбачка ўзыходзіць.
Вецер с лісцем на асіне
Танчыць, карагодзіць.

Косіць Лена ў агародзе
Пустазелле трымерам.
Чэрвень дожджык на дзянёчак
Сонечны ўсё ж выменяў.

Ды не вераць бабы лету:
Цёпла апранутыя
Нахіліліся і полюць,
Працаю сагнутыя.

Праз акно гляджу на гэта,
Ў агарод збіраюся.
Эх, жыццё-быццё паэта!
Для каго стараюся?

01. 06. 2025 г.


Рецензии