Трывога
Трывога дзён у сьціплае жыцьцё.
З трывогай тою сустракаю лета,
Нібыта адлятаю ў небыцьцё...
Самотны час пакінуў сьлед на сэрцы --
Няма паэту месца на зямлі.
Знасіліся яго старыя берцы,
А новыя набыць няма калі.
Дарую ўсім свае старыя крыўды --
Няхай мой верш кранецца Вашых дум.
Паэт-анёл свае не страціў скрыдлы --
Ён вечнасць часу пёркамі крануў.
Сказаў пра ўсё, што хвалявала думы.
І нават болей, што сказаць жадаў.
Трывога -- гэта боль, малітваў руны,
Якія Бог усім паэтам даў.
01.06.2025
Свидетельство о публикации №125060103179