Крочыць чэрвень

Заклапочаны чэрвень прачынаецца рана –
Ледьве ўспыхне на ўсходзе палахлівы заранак.

Спешна росамі крочыць, углядаецца чуйна:
Ці патрэбна цяпла ды дажджу ўсходам буйным?

Ці даспелыя травы ўжо лягаюць пад косы,
Ці дыхтоўнымі будуць гэтым летам пакосы?

Промень кіне знарок і на ўзлесак сунічны,
Наталіцца ў гаі звонкай песняй крынічнай.

Тут з ахапкам рамонкаў, у зялёнай кашулі,
То салоўкам зальецца, а то плачам зязюлі.

З галавой акунецца і ў прывабнасць жасміну,
Да акацый духмяных зазірне на хвіліну.

А як толькі на ліпе набрыняюць бутоны,
Развітаецца чэрвень і адбудзе з паклонам.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →