Каго вiнiць?
Дажджы халодныя прынеслi ў край вятры.
Магчыма, пасварылася ў дарозе
З праменем, а з «Зiмой», як лепшыя сябры.
Праз цемру цiхай сапаю марозец
Крадзецца ноччу у квяцiстыя сады.
З`ядае кветак завязь ды марозiць –
Чарнее вэлюм iх у юныя гады.
Асядзе шэранню на рунь у полi,
Карэннi мёрзнуць, просяць цёплага пiтва.
Вятры над iмi аб гаротнай долi
Спяваюць, як праз сiта сыпiцца iмжа.
Ухмылку выклiкае вясна-восень,
Ухмылку iранiчную – такi наш лёс.
Яе не адчытаеш, не папросiш…
Чакае сад пусты, а на душы мароз.
Каго вiнiць? Не «Лета» у сяброўках…
Мы часта самi выбiраем не таго,
Цi пыха нас вядзе сцяжынай топкай,
Iдзём, пакуль не апячэ нас малако.
Свидетельство о публикации №125053104428