Завалiм бульбаю Расiю...
Завалім бульбаю Расію,
Бо самі столькі не з'ядзім.
Ніхто не сядзе нам на шыю,
Бо не бясплатна ж, прададзім!
Цыбулі будзе нават болей,
Чым трэба нам на смачны боршч.
Капусты вырасце даволі,
Калі такі мяцеліць дождж.
Ну, а гуркоў тых і не злічым,
Калі пасеем на Пахом.
Хіба што раз пракапанічым,
А потым будзем браць мяхом.
І памідораў будзе поўна,
Што хоць ты кетчуп той вары.
Усіх накормім пагалоўна,
Што ты аб тым ні гавары.
Завалім перцамі краіну.
Пра кавуны дык і маўчу:
Каровам скормім палавіну.
Нам і не гэта па плячу.
Не здохне ні адна кароўка:
Няма куды кармы падзець.
І як пісаў калісьці Броўка,
Ад шчасця будзем песні пець.
31. 05. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125053102808