Халодны дождж у дзень перадапошнi...
Халодны дождж у дзень перадапошні
Нязграбнай і няўдалае вясны
Імжою срэбнай сыплецца на пожні
І навявае хворыя нам сны.
Суседка ў куртцы, ў думках без настрою
Нясе садзіць свой перац на граду
Пад нашаю зялёнаю гарою,
Што тыдзень п'е халодную ваду.
Сядзіць-дрыжыць Мацільда, ловіць вошай.
Лавіць мышэй? Ды ну яго зусім!
Халодны дождж у дзень перадапошні
Імжою срэбнай сцелецца, як дым.
30. 05. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125053007056