Добрым людзям

Кажуць -- сьвет прыгажосьць уратуе.
Я iначай лічу — дабрыня...
Той, хто сэрца дабром загартуе,
Дачакаецца сьветлага дня.

Добрых спраў мой народ не забудзе
Покуль вера жыве ў дабрыню,
Покуль ёсьць на зямлі тыя людзі,
Якіх я і цаню, і люблю.

То яны нам расплюшчвалі вочы
І казалі, куды нам ісьці,
Калі ў восеньскім прыцемку ночы
Мы гублялі надзею ў жыцьці.

Яны шлях дабрынёй асьвятлялі
Вырываючы сэрцы з грудзей,
Каб вясёлкай зіхцелі каралі
Пуцявін, да якіх мы ідзем.


Рецензии