Прастора думак
Не малаком гарачым,
А ўсмешкай яскравай, шчырай,
Што сее дабро, удачу.
Ты йшла праз вайну і голад.
Ты мудрасці нас вучыла.
Я сёння схіляю голаў
Перад табой, Айчына!
Бо ты для мяне — святая.
Другой мне не трэба песні.
Хай мова твая ўзлятае,
І вера твая ўваскрэсне!
Ты — думак адвечны подых —
Надзея, любоў і мара.
Нябёсаў яскравых зводы
Ты дзецям ля ног паслала.
З табой мы ляцім да зорак,
У вечнасці Зніч шукаем,
Дзе думак тваіх прастора
Нашчадкаў сваіх гукае.
Свидетельство о публикации №125052902269