Студэнты на бульбе
Што дагарэў уночы,
Я бульбы печанай дастаў
Чарней, чым мае вочы.
Нібы жанглёр, кручу яе,
Як круцяць мячык дзеці.
Хто бульбы печанай не еў —
Лічы, не жыў на свеце.
Мае студэнцкія сябры
За ўсім працэсам сочаць,
А бульба пахне на двары
Вуголлем зорнай ночы.
Макаю я вячэру ў соль,
Нясу яе да рота...
І тут прайшоў у хлопцаў сон —
Пайшла кіпець работа.
Знайшліся хуценька гуркі,
Цыбуля, кроп і сала...
Павесялелі сябрукі
Пасля вячэры ўдалай.
Свидетельство о публикации №125052902227