Не дараваць жыццё паяцам!
Маніпулятара ахвочы слухаць
І душы аддаваць рахмана,
У рукі шчасце наша – без прымусу!
Забыліся і граем ролі,
Выдатна танчым пад чужую дудку!
Як спраўна нам кішкі ўспаролі,
Аднялі розум чалавечы хутка.
Ён з нас смяецца, шле каманды –
Ідзем, не чуем пад нагамі глебы,
Ахвяры страшнай дамінанты,
Якой кіруюць тыя, што не ў небе.
Але ж патрэбна гэта бітва
Душы жывой з бязлітаснай сістэмай,
Заўсёды ёсць дужэйшы, спрытны -
Няхай вядзе! Ты заставайся цэлым!
Быць чалавекам – не здавацца,
Душой любіць і ў Бога верыць свята,
Не дараваць жыццё паяцам,
Не даць загнаць усіх разам у статак!
Свидетельство о публикации №125052804252