Дзень памяцi на Ракуцёушчыне

Кiлiм прылёг на ўзгорку невысокiм,
Сярод смарагду дзе-нiдзе прыселi кветкi.
Ды толькi сёння смутак той далёкi
Віецца песняю жалобнай у паветры.

Жалобу засмучона за пялёсткi
Схавалi лугавыя зоркi-каралевы.
А дзьмухавец распрануты галоўкi
Схiлiў да долу, залюлялi ветру спевы.

Заплакалi нябёсы, льюцца слёзы,
Павiслi на траве, як пацеркi, дажджыны.
Вятрыска гне, калыша вербаў лозы,
З былых вякоў нясе сказаннi i былiны.

Шаптаўся з iм калiсьцi Багдановiч,
Схавалi шаты на вякi яго сакрэты,
Любоў да краю, доўг прад ім сыноўні
I светлы вобраз беларускага паэта.

Гудзе зямля, як бы дуда-валынка,
Заводзiць спевы з сумам аб народнай страце.
Сумуюць сэрцы, кожная былiнка
Пра квецень шэпча з жалем апусцелай хаце.


Рецензии