ДАЙ БОЖА
Дай, Божа, зроку ўсім сляпым.
Дай, Божа, міру нашым хатам
І той зямлі, што Ты зляпіў.
Дай, Божа, шчасця, хлеба, солі.
Дай, Божа, працы на зямлі.
Дай, Божа, людзям светлай долі,
Каб іх віхуры не змялі.
Дай, Божа, кожнаму любові.
Дай, Божа, здрады не спазнаць.
Дай, Божа, не адчуць нам болю.
Дай, Божа, праўду ўслых казаць.
Дай, Божа, шчасця нашым дзецям.
Дай, Божа, кожнаму свой лёс.
Дай, Божа, нам не плыць па Леце --
Не бачыць смерці, войнаў, слёз.
Дай, Божа, кожнаму сумлення.
Дай, Божа, не спазнаць адчай.
Дай, Божа, сілы тым, хто верне
Святло Тваё сваім вачам.
28.01.2022.
Свидетельство о публикации №125052802261