Зварот

Наша зямля нараджае паэтаў.
Нашых паэтаў знішчае сістэма.
Плачуць нябёсы і плача планета --
Лёсу зямлі не раскрытая тэма.

Слова не стала жыццёвай асновай.
Слова не вырасла творам і сказам.
Здраднікі краю не ведаюць словаў,
Што спалучылі з Айчынай нас разам.

Колькі ж яшчэ нам патрэбна цярпення,
Каб абудзіцца, стаць дужым народам?
З лёсам Радзімы звязаны цяпер я --
Мовы Айчыны нясу спелы водар.

Чуеш, народзе! --
Твой лёс не маўчанне.
Ён у паэтавым вершы і слове.
Што ж ты маўчыш, калі рыфмаў гучанне
Ў сэрцы тваім беларускасцю стогне?

Крыкам крычы!
Не маўчы, не здавайся!
Досыць глядзець, як знішчаецца мова.
Слаўных сыноў Беларусі трымайся,
Што шанавалі і песцілі слова.

2022.


Рецензии