Дыханне вечнасцi

Мяне з'ядае сум, як лісце тля,
Калі маўчыць каханая жанчына,
Калі для вершаў не хапае дня,
А ноч -- для вечных роздумаў прычына.

У рыфмах дзён шукаю зноў і зноў
Яе сляды на белым, белым снезе.
І чую верш, які звініць, бы звон
І нотаю гучыць у паланэзе.

Пакінуў мне Агінскі вечны сум:
Сваё трызненне, радасць і самоту...
Ці не таму я на руках нясу
Пачуцці да цябе і песень ноты.

Паслухай іх: да сэрца прытулі,
І праз пяшчоту зразумей Радзіму.
Нашчадкі скажуць: мы з табой былі,
Жылі дыханнем вечнасці адзіным.

16.10.2022


Рецензии