Сустрэча з юнацтвам
Шырока дзверы расчынiўшы ў свет далёкi,
Нас апаiла на шляху з надзеi грогам,
Каб мары ў сэрцах ад лiхiх вятроў не змоўклi.
Жыццё iмклiва мчала нас за далягляды,
Запальвалiся зоры, ну а дзесцi гаслi,
Гублялi мроi часам, быццам колас зжаты,
Запал юначы акрыляў i зваў у далi.
Казалася, юнацтва згублена, далёка,
Маўчком прысела сiвiзна камусь на скронi,
Маршчынак след пралёг ад мудрых дум, глыбокiх…
Не заўважае зрок…
Калi працягваеш адкрытыя далонi.
Закваска тая, што падорана юнацтвам,
Дала нам моц i мудра ўзгадавала крылы.
Студэнцкi час звязаў навекi паскам брацтва,
Надзеяй акрыляе, што ўдыхае сiлы.
Сустрэчы – свежая крынiчка дум юначых,
З матулi ласкаю купае ў чыстых водах.
Душою маладзеем, розумам удзячны
Юнацтву за дарог напрамак, iх шыротах.
З крынiцы лекавай я буду пiць глыткамi,
Павольна сок сустрэч гаючых ФПМа,
У думках мчацца на спатканне вечарамi
Да тых сяброў –
З кiм пачынаў пiсаць жыццёвую паэму.
Свидетельство о публикации №125052705521