Каханне

Пахне даждом і белаю ружай.
Ты зноў ідзеш з парасонам ў руках.
У думках цябе абдымаю ў сцюжу,
А ты ўздымаешся ў неба, як птах.
Так, я кахаю цябе праз адлегласць.
Не дацягнуцца да вуснах тваіх.
Мне не пасуе хваробная бледнасць.
Мару быць побач з табою ўдваіх.
Ты будзеш мне гаварыць пра надвор'е,
Я буду пледам цябе накрываць.
У летку паедзем з табою на мора.
Кветкай я буду цябе называць.
Часта гавораць, што сэрца кахае,
Тых, хто нам лёсам наканаван.
Сэрца маё ўсе гарыць і згарае
І мне здаецца, што словы падман.
Можа адноўчы, я як мужчына.
Выйду, скажу, што кахаю цябе.
Ты мне народзіш па восені сына,
І будзеш побач са мной не ў сне.
Пахне даждом і язмінам улетку,
Ты зноў ідзеш з парасаном у руках.
Я назваю цябе маёй кветкай,
А ў дзіцячай калясцы наш птах.


Рецензии