Час не вярнуць

Выходзiм юнымi на старт жыццёвы,
Надзеяў незлiчона, мрояў кораб.
Вядзём  натхнёна з «Часам» перамовы,
Не перашкодзiць нам туман i морак.

У спрэчках з «Часам» мы, як пераможцы,
Крадзём яго, расцягваем хвiлiны.
Здзяйсняем мроi, шырым шлях i множым
Праменi, што прыпыняць вецер зiмнi.

Павольна наш iмпэт губляе сiлу,
Заўважым мы, як «Час» пачне нас красцi,
Сон наганяе, жыцце прытамiла,
Без бою аддаём свой шлях i шчасце.

У час апошнi перад лiкам Божым
Прачнёмся, прагартаем ўсе старонкi.
Пакрыўджаныя, дараваць не зможам:
Пiлi на сон пiтво са смакам горкiм.

Маўчалi, «Час» забраў адрэзак жыцця,
I не вярнуць яго, не перайначыць,
За долi край захочацца ўчапiцца –
Не прыпынiць нi просьбамi, нi плачам.


Рецензии