Мая прыпiска
Да родных ніў прыгожай Беларусі,
Што каласы да сонейка ўзнялі,
Зайгралі гучна, бы старыя гуслі.
Кранаюць пальцы цёмна-жоўтых струнаў медзь,
Радзімы гукі на ладах выводзяць.
Хачу так шмат яшчэ зрабіць паспець
Для каласкоў, што ты ўзрасціў, народзе!
Для той зямлі, што марыла ўвесь час
Убачыць волю і забыць нядолю.
Пакуль мой каганец жыцця не згас --
Я пакланюся вершам краю, полю.
15.10.2022.
Свидетельство о публикации №125052603881