Спадзеу
Каторы год страсае медзь сваёй лістоты.
А я жыву ў памеры дзён, нібыта ў прозе:
Пішу радкі і сярод іх шукаю ноты.
Там грае месяц лістапад маё каханне.
І твой пагляд, які працяў аднойчы сэрца.
Прашу я восень: не сыходзь, не стань адхланнем,
Дазволь мне думкаю ізноў з табой сагрэцца.
Шапоча думы жоўты клён, шапоча словы...
Альтанка сумная стаіць -- зіму чакае.
У ёй застаўся голас той пяшчотнай мовы,
Што абуджала сэрцаў грук у родным краі.
Былі там разам я і ты. Былі мы разам...
Лілося думак пачуццё на квет вясновы.
Сягоння клён мне паўтарыў твае два сказы.
Яму на іх я адказаў ажно два словы.
У слове першым быў спадзеў, жыла надзея.
А ля другога ты і я сагрэлі вусны.
Прасіў я восень, каб яна на свет глядзела
З пад валасоў тваіх зямных, пяшчотна-русых.
14.10.2022.
Свидетельство о публикации №125052603832