На Палессi

На зямлі я такі не адзіны,
Хто ўлюбёны ў сваю Беларусь.
Хто жыве прыцягненнем Радзімы
І кута, дзе засланы абрус.

Край мой там, дзе шчымлівыя песьні
На час застоллі пяе талака.
Маё сэрца жыве на Палессі --
З ім цячэ маіх думаў рака.

Тут свая мілагучная мова,
Паляшуцкіх балот дыялект.
И знаёмы з дзяцинства мне говар --
Ён -- адбітак: зямлі інтэлект.

Ты паслухай, як Прыпяць гамоніць,
З чародой белых чапляў, буслоў...
Як траву шчыплюць вольныя коні
І як спіць над ракою вясло.

Абняла яна плыткі мой човен,
Быццам маці сваё немаўля.
Тут на роднай, разважлівай мове,
Размаўляе з народам зямля.

23.10.2021.


Рецензии