Дзецi неба

Я нясу сваё сонца
ў мяху за плячыма.
Я нясу сваё неба
на дужых руках,
каб пад сонцам Ярылы
квітнела Айчына,
і каб Бог тое неба
З народам гукаў.

Прыпеў:
Сёння мы -- дзеці неба,
якое нам трэба.
Сёння мы -- дзеці волі,
якой трэба болей.
Мы ўздымаем да неба
і сонца далоні:
Крочым з Богам да веры.
Крочым з небам да волі.

Проста трэба паверыць,
і трэба з'яднацца,
каб Айчына паверыла
кожнаму з нас.
І аддзячыла шчырай
любоўю за працу
І агмень нашых думак,
Што ў сэрцах не згас.

Прыпеў:
Сёння мы -- дзеці неба
якое нам трэба.
Сёння мы -- дзеці волі,
якой трэба болей.
Мы ўздымаем да неба
і сонца далоні.
Крочым з Богам да веры.
Крочым з верай да волі.

05.11.2021


Рецензии