Рэха кахання
з Белавежы імчыць да Заслаўя.
Там адна на дваіх
І пяшчота і песня кахання.
Там пачуццяў абсяг
з глыбінёю азёраў Палесся.
Не растрачана ўся
ў гэтым рэху сардэчная песня.
Прыпеў:
Сёння ў садзе вішнёвым пчалінае сола звінела.
Я ў ім голас каханай пачуў і ў адказ адгукнуўся.
Рэха з песняй данесла імя тваё Лена-Алена,
Ты мяне сустракай -- я ў вясну нашых мараў вярнуўся.
Ты чакала мяне,
А я верыў, што хутка настане
Дзень, які не міне
Ні цябе, ні мяне, ні каханне.
Зноўку будзе вясна
Да Радзімы, як птушак нас клікаць.
І чаромхаю ў снах
Расцвітаць не малой, а вялікай.
Прыпеў:
Сёння ў садзе вішнёвым пчалінае сола звінела.
Я ў ім голас каханай пачуў і ў адказ адгукнуўся.
Рэха з песняй данесла імя тваё Лена - Алена,
Ты мяне сустракай -- я ў вясну нашых мараў вярнуўся.
05.11.2022.
Свидетельство о публикации №125052603630