А
Мы спяшаем па іх да Радзімы,
Каб застацца з любімай навекі
І правесці з ёй лёсу гадзіны.
Паміж нашымі сэрцамі -- рэха.
Яно клічам яднае нас разам.
І бяжыць, нібы сонца, па стрэхах,
І ў цішы абдымаецца з вязам.
Паміж нашымі сэрцамі -- мова.
З ёй не страчаны колер свабоды,
Бо яна, бы ліцвінаў падкова,
Чуе думкі, пачуцці, наш подых.
Паміж нашымі сэрцамі вера,
Што патрэбная сёння народу.
Я адлегласць да любай адмераў
Сваім вершам, што любіць свабоду.
Паміж нашымі сэрцамі -- воля.
Яе знішчыць не здолее вораг.
Чуеш, мілая, -- нашая доля
Ёсць пачуццяў глыбіннае мора.
18.11.2022.
Свидетельство о публикации №125052603602