ЗIМА
Тут нават сумёты не грэюць дарогі.
Стаю ў задуменні ля дому Ураду --
На чорнае з белым падзелена радасць.
У гэтай зімы -- неспакойнае заўтра.
Стаяць каля ёлкі не людзі, а варта.
Зіма выдыхае пачуцці праз комін --
Зямля Беларусі знаходзіцца ў коме.
Чакаю не снегу -- чакаю адлігі,
Дзе будуць і песьні, і вольныя кнігі.
Там холад зімы з маразамі і сцюжай
Адродзіцца з верай народнаю, дужай.
З ёй колеры свята абудзяць надзею:
Паклічуць народ мой свядомы да дзеяў.
І будзе жыццё пасміхацца нам шчыра,
Калі ад зімы адрачэцца Айчына.
20.11.2022.
Свидетельство о публикации №125052603573