Фiласафiчны трыпцiх
...Каханая! адчынем на зямлі
Веліч-дом, узорныя масты!..
Раўлі - да нас - паны, каралі;
Рабоў - быдла - гналі да вады...
Б ы ц ц ё прыбілі, забілі на крыжы.
Куляўся свет. І змеі і вужы.
Разгор злачынных дзей. Фауст. Дно.
Снег - на квет - стагоддзямі даўно...
||
Блюзнерства. Мроі роем. З плям.
Ад праўднай сцежкі пыл. Пешкі
Ісці служыць чыім багам - агням?
Натхнёна, каму аднесці галавешкі?!
Юнацтва: г л ы б і н н ы набліжае скон.
Фіранка планетарная без вакон.
Нікога недзе не ачольвае яна,
Музыка касмічная! - нясконцая вясна!..
|||
Згвалтваны свет... Заможных? Гучных!
Жыццёвую лямпу набліжаеш. Лучыш.
Язык, ад слоў гнілых, немелагучных,
Гнілы, - ніяк мастацтву не навучыш!..
Хцівасць. Д'ябальшчына. Груганы.
І гняздоўе - ашчарэп вайны.
...У найпрыгожай расфарбоўцы - плыні -
Адна вясёлка. Лашчыць. На адрыне.
Свидетельство о публикации №125052503208